22.08.2022

У сувязі з тлумачэннямі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб прымяненні Кадыфікатара прызначэння плацяжу ў Рэспубліцы Беларусь пры здзяйсненні плацяжоў у адрас Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў радку «Код прызначэння плацяжу» варта ўказваць наступныя коды:

пры выплаце патэнтных пошлін за здзяйсненне юрыдычна значных дзеянняў, прадугледжаных Дадаткам 23 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

Юрыдычна значныя дзеянні, за здзяйсненне якіх спаганяецца патэнтавая пошліна

Код прызначэння плацяжу

1. Юрыдычна значныя дзеянні, звязаныя з прававой аховай вынаходстваў

50101

 

2. Юрыдычна значныя дзеянні, звязаныя з прававой аховай карысных мадэляў

50101

3. Юрыдычна значныя дзеянні, звязаныя з прававой аховай прамысловых узораў

50101

4. Юрыдычна значныя дзеянні, звязаныя з прававой аховай гатункаў раслін

50101

5. Юрыдычна значныя дзеянні, звязаныя з прававой аховай таварных знакаў

50303

6. Юрыдычна значныя дзеянні, звязаныя з прававой аховай геаграфічных указанняў і НМПТ Еўразійскага эканамічнага саюза

50101

7. Юрыдычна значныя дзеянні, звязаныя з прававой аховай тапалогій інтэгральных мікрасхем

50101

8. Іншыя юрыдычна значныя дзеянні ў дачыненні да аб'ектаў права прамысловай уласнасці

50101

9. Юрыдычна значныя дзеянні, звязаныя з дзейнасцю патэнтавых павераных

50101

 

пры выплаце ўзнагароджання за выкарыстанне твораў, перададзеных у калектыўнае кіраванне Нацыянальнаму цэнтру інтэлектуальнай уласнасці, - код 21401;

пры выплаце сум, належных за аказаныя Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці патэнтна-інфармацыйныя паслугі, - код 50101;

пры выплаце сум, належных за аказаныя Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці паслугі па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпанаванню аб'ектаў аўтарскага права або сумежных правоў, - код 50101;

пры выплаце сум, належных за аказаныя Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці паслугі ў сферы адукацыі, - код 20601.

Вверх