Вынаходствы. Як падаць заяўку?
Вынаходству ў любой галіне тэхнікі надаецца прававая ахова, калі яно адносіцца да прадукту або спосабу, з'яўляецца новым, мае вынаходніцкi ўзровень і з'яўляецца прамыслова прымяняльным. «Прадукт» азначае прадмет як вынік чалавечай працы, «спосаб» – працэс, прыём або метад выканання узаемазвязаных дзеянняў над аб'ектам (аб'ектамі), а таксама прымяненне працэсу, прыему, метаду або прадукту па пэўным прызначэнні.
Права на вынаходства ахоўваецца дзяржавай і засведчваецца патэнтам на вынаходства (далей – патэнт). Патэнт дзейнічае на працягу 20 гадоў з даты падачы заяўкі на выдачу патэнта (далей - заяўка). Па хадайніцтве патэнтаўладальнiка дзеянне патэнта на вынаходства, якое адносіцца да лекавага сродку, пестыцыду або аграхiмiкату, можа быць падоўжаны, але не больш чым на пяць гадоў (пункт 3 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 года) «Аб патэнтах на вынаходства, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры».
Заяўка падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
Заяўка павінна адносiцца да аднаго вынаходства або групы вынаходстваў, звязаных паміж сабой настолькі, што яны ўтвараюць адзіны вынаходніцкi задумак. Заяўка павінна змяшчаць:
Да заяўкі прыкладаюцца дакументы:
Матэрыялы заяўкі павінны быць аформлены ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:
Атрымаць кансультацыю па афармленні заяўкі можна: