Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) з’яўляецца міжнароднай арганізацыяй, закліканай стымуляваць выкарыстанне і ахову твораў чалавечага розуму – інтэлектуальнай уласнасці.

Карані САІУ узыходзяць да 1883 года, калі была падпісана Парыжская канвенцыя аб ахове прамысловай уласнасці – першы важны міжнародны дагавор, які закліканы дапамагаць людзям адной краіны атрымліваць у іншых краінах ахову сваіх інтэлектуальных тварэнняў у форме правоў прамысловай уласнасці. У 1886 годзе Бернская канвенцыя аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў выводзе на міжнародную арэну аўтарскае права. У 1891 годзе шляхам падпісання Мадрыдскага пагаднення ствараецца першая сістэма міжнароднай рэгістрацыі правоў на інтэлектуальную уласнасць, у дадзеным выпадку – на таварныя знакі.

Узрастанне значэння інтэлектуальнай уласнасці прывяло да падпісання ў 1967 годзе Канвенцыі, якая заснавала Сусветную арганізацыю інтэлектуальнай уласнасці. У 1974 годзе САІУ стала спецыялізаванай установай сістэмы арганізацый ААН з мандатам па кіраванню пытаннямі інтэлектуальнай уласнасці, прызнанай дзяржавамі-сябрамі ААН. САІУ пашырыла сваю ролю і ў 1996 годзе з новай сілай прадэманстравала важнае значэнне правоў інтэлектуальнай уласнасці ў кіраванні сусветным гандлям пасля ўступлення ў пагадненне аб супрацоўніцтве з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.

Асноўныя напрамкі дзейнасці ў рамках супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з САІУ заснаваныя на рэалізацыі дагавароў аб супрацоўніцтве з САІУ. Да іх адносяцца:

  • удасканаленне заканадаўства ў галіне інтэлектуальнай уласнасці;
  • экспертная ацэнка САІУ праектаў законаў і нарматыўных актаў, кансультацыі ў Рэспубліцы Беларусь альбо ў штаб-кватэры САІУ;
  • удасканаленне сістэмы забеспячэння аховы правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • садзейнічанне далучэння Рэспублікі Беларусь да дагавароў, адміністратыўныя функцыі якіх выконвае САІУ;
  • навучанне і выкладанне ў галіне інтэлектуальнай уласнасці;
  • актывізацыя выкарыстання глабальнай інфармацыйнай сеткі САІУ;
  • развіццё сістэмы калектыўнага кіравання аўтарскімі і сумежнымі правамі ў Рэспубліцы Беларусь.

Падрабязную інфармацыю аб накірунках дзейнасці і паслугах САІУ, агульных змяненнях у сферы інтэлектуальнай уласнасці, розных базах дадзеных па інфармацыі, заканадаўству аб інтэлектуальнай уласнасці, а таксама іншую інфармацыю магчыма атрымаць наведаўшы веб-старонку САІУ http://www.wipo.int.


Назад да спісу

Вверх