Кансультацыi: +375 (17) 272 52 99
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
23.10.2019

23 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў у рамках конкурсу «Інтэлектуальная ўласнасць: РАБІ, ВЫНАХОДЗЬ, УВАСАБЛЯЙ» адбылося абмеркаванне актуальнай тэмы «Стварэнне твораў штучным інтэлектам».

Вядучы спецыяліст упраўлення права і міжнародных дагавораў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Кацярына Янцікава распавяла студэнтам 3 і 4 курсаў аб такіх паняццях аўтарскага права, як ахоўныя творы, прырода творчасці, аб паняццях інтэлекту і штучнага інтэлекту. Таксама абмеркавана верагоднасць заканадаўчага рэгулявання прыналежнасці права на прадукт, які ствараецца сістэмай штучнага інтэлекту.

Студэнты дзяліліся сваім поглядамі аб магчымасці або немагчымасці стварэння сістэмамі штучнага інтэлекту творчага выніку, чалавечай прыродзе мыслення і творчасці, прынцыпах працы штучнага інтэлекту.


Вынікам мерапрыемства стала агучванне меркавання студэнтаў аб тым, што прадуктам, створаным з дапамогай штучнага інтэлекту, павінен распараджацца той, хто распрацаваў сістэму штучнага інтэлекту альбо хто ўкладаў інвестыцыі ў стварэнне такой сістэмы.

Вверх