Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 52 99
17.03.2021

16 сакавіка 2021 года стартаваў трохдзённы трэнінг па экспертызе вынаходстваў, якія рэалізуюцца пры дапамозе электронна-вылічальнай тэхнікі, уключна з вынаходствамі ў галіне штучнага інтэлекту. Мерапрыемства арганізавана Еўразійскім патэнтным ведамствам Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА).

Дадзенае мерапрыемства заклікана сабраць на адной пляцоўцы і забяспечыць эфектыўны фармат узаемадзеяння супрацоўнікаў патэнтных устаноў дзяржаў-сябраў ЕАПА, якія праводзяць экспертызу заяў на выдачу патэнтаў на вынаходства ў галіне інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій, а таксама прадстаўнікоў кампаній-рэзідэнтаў тэхнапаркаў і інавацыйных цэнтраў, якія працуюць у гэтай галіне.

Трэнінг прадугледжвае вывучэнне асаблівасцей правядзення патэнтнага пошуку і разгледжання заяў на вынаходства ў галіне інфармацыйных тэхналогій у розных юрысдыкцыях, а таксама пытанняў аўтарства вынаходстваў, якія створаны пры дапамозе выкарыстання штучнага інтэлекта.

Дадзены трэнінг з’яўляецца першым з серыі навучальных мерапрыемстваў па актуальным тэматыкам у галіне патэнтавання вынаходстваў і прамысловых узораў, якія запланаваны да правядзення з боку ЕАПА у 2021 годзе.

Вверх