Кансультацыi: +375 (17) 272 93 27
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
26.10.2020

Вядучая група кампаній IPH Limited, якая прадастаўляе прафесіянальныя паслугі ў галіне інтэлектуальнай уласнаці ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, абвясціла аб прызначэнні былога Генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) Фрэнсіса Гары на пасаду дарадчыка па стратэгічных пытаннях групы.

На сённяшні дзень Ф.Гары з’яўляецца аднім з вядучых сусветных экспертаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці. З кастрычніка 2008 г. па верасень 2020 г. ён займаў пасаду Генеральнага дырэктара САІУ – арганізацыі, якая стала сусветнай пляцоўкай для развіцця і удасканалення паслуг, палітыкі, інфармацыі і супрацоўніцтва ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

“Мы рады прыняць у сваю каманду кіраўніка такога ўзроўня, як Фрэнсіс Гары, - адзначыў Эндрю Блаттман, Генеральны дырэктар IPH Limited, – пад кіраўніцтвам спадара Фрэнсіса Гары САІУ была адным з лідэраў па маштабах і якасці імплементацыі сучасных тэхналагічных распрацовак у міжнародныя сістэмы, якія працуюць з патэнтамі, таварнымі знакамі, сферай аўтарскага права і калектыўнага кіравання. Усе гэтыя крокі садзейнічалі рэалізацыі фундаментальнай цэлі сістэмы інтэлектуальнай уласнасці – заахвочванню творчасці і інавацый. Кампанія IPH Limited удзячна за магчымасць выкарыстоўваць вельмі каштоўныя веды і вопыт Фрэнсіса Гары ў глабальных пытаннях інтэлектуальнай уласнасці на выгоду нашых кліентаў і ўсёй экспертнай суполкі”.

Ф.Гары адзначыў, што рад далучыцца да IPH у якасці дарадчыка па стратэгічным пытанням у перыяд дынамічнага развіцця групы.

“IPH займае адну з перадавых пазіцый па падачы заявак ва ўсім свеце і з’яўляецца наватарам у сектары інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку першай групай кампаній, якая прадастаўляе паслугі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці і ўключана ў пералік Аўстралійскай фондавай біржы ў 2014 годзе. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці падзяліцца сваім вопытам пры распрацоўцы стратэгіі IPH, якая забяспечыць прагрэс арганізацыі ў будучым”, - адзначыў ён.


САІУ, фота: Emmanuel Berrod
Вверх