07.07.2020

7-9 ліпеня 2020 г. адбудзецца другі раунд дыскусіі, арганізаванай Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), на тэму “Інтэлектуальная ўласнасць (ІУ) і штучны інтэлект (ШІ).

У сувязі с шэрагам абмежаванняў, выкліканых пандэміяй COVID-19, дадзеная нарада адбудзецца з выкарыстаннем лічбавай платформы ў выглядзе трохдзённых паседжанняў працягласцю у дзве гадзіны кожнае (14:00-16:00 згодна мінскаму часу). Дыскусія пройдзе ў фармаце агульнадаступнай трансляцыі. Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства забяспечат сінхронны пераклад на арабскую, англійскую, іспанскую, кітайскую, рускую і фрацузскую мову.

У рамках дадзенага мерапрыемства запланавана абмяркаваць пытанні аховы ІУ ў выпадку з творамі і вынаходствамі, створанымі штучным інтэлектам ці пры яго дапамозе, іх патэнтаздольнасць і іншыя сумежныя аспекты.

Зарэгістравацца ці знайсці больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства магчыма на старонцы САІУ па спасылцы.

САІУ, фота: Stephen Mettler
Вверх