Кансультацыi: +375 (17) 272 52 99
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
23.01.2020

Міжнародны дзень без Інтэрнэту адзначаецца ў свеце ў апошнюю нядзелю студзеня. Яго мэта — адцягнуць людзей ад кампутараў і хоць бы адзін дзень пражыць у «рэальным» свеце.

Інтэрнэт настолькі трывала ўвайшоў у штодзённасць, што без яго цяжка ўявіць наша жыццё. Аплата камунальных паслуг, здзяйсненне плацяжоў за дзіцячы сад, адукацыйныя паслугі, купля квіткоў на цягнік, канцэрт, выставу, віртуальныя экскурсіі па славутасцях, якія знаходзяцца за тысячы кіламетраў ад нас... Пералічваць можна бясконца. Нельга не пагадзіцца, што Сусветная павуціна ўцягнула кожнага ў свае сеткі. Прадпрыемствы рэкламуюць свой тавар, медыкі ладзяць онлайн кансультацыі з калегамі, педагогі і школьнікі праводзяць вэбінары. Вядома, дзякуючы Інтэрнэту можна не толькі стэлефанавацца, але і ўбачыць сваіх сваякоў і сяброў на іншым канцы планеты, маментальна адправіць ім паштоўку або відэавіншаванне, пазнаёміцца і нават стварыць сям'ю, дыстанцыйна прайсці навучанне і атрымаць адукацыю...

Адным словам, у Инернете ёсць усё: праца, навучанне, адпачынак... Не хапае аднаго — жывых зносін. Першымі на гэтую праблему звярнулі ўвагу брытанцы. Менавіта з іх падачы ў 2001 годзе стаў адзначацца Міжнародны дзень без Інтэрнэту.

Ёсць выказванне, што ўсе добра ў меру. Адносіцца гэта і да Інтэрнэту. Бо, знайшоўшы неабходнае ў ім, можна адцягнуцца і на іншую інфармацыю. Так, хвіліна за хвілінай траціцца час, які можна было б надаць сям'і, дому, здароўю. Сумна, але даводзілася і такое назіраць, як пары, знаходзячыся ў кафэ, даставалі мабільныя тэлефоны і пачыналі шукаць у іх. І такіх прыкладаў можна прывесці шмат. Раней, уздыхае старэйшае пакаленне, часта збіраліся, хадзілі адзін да аднаго ў госці, ладзілі забавы для ўсёй сям'і, а цяпер? На жаль, віртуальнае асяроддзе становіцца пераважней, чым рэальнае. Няўжо сучасны чалавек, істота разумная, якая і прыдумала Інтэрнэт, не можа яму супрацьстаяць? У любым выпадку, шукаць залатую сярэдзіну неабходна ва ўсім. І калі ёсць магчымасць праводзіць час без Інтэрнэту, то чаму б і не? Бо вакол столькі цікавага! Шпацыр па лесе, сямейны абед з забаўкамі ў выглядзе настольных гульняў...

Паспрабуйце правесці 26 студзеня без Інтэрнэту, прысвяціць гэты дзень родным, сябрам, хобі. У рэальным свеце яшчэ столькі ўсяго цікавага і непазнанага, нязробленага і забытага, прыемнага і каханага...

Вверх