Кансультацыi: +375 (17) 272 52 99
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
15.05.2020

Унесены змены ў Дзяржаўны рэестр сродкаў масавай інфармацыі аб навукова-практычным часопісе «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі», якія даюць магчымасць яго распаўсюджвання на тэрыторыях Расіі, Кітая, Казахстана, Украіны, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Арменіі, Азербайджана, Кыргызстана, Узбекістана, Грузіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі.

У цяперашні час прапрацоўваецца пытанне аб уключэнні часопіса ў замежныя падпісныя каталогі, што дасць магчымасць набыць новых чытачоў за межамі Беларусі і пазнаёміць іх з дзейнасцю ў сферы аховы і кіравання прамысловай уласнасцю, аўтарскага права і сумежных правоў у нашай краіне. 

Нагадаем, што часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» выходзіць са снежня 1998 г. чатыры разы ў год і рассылаецца ў вядучыя бібліятэкі, навукова-даследчыя інстытуты і іншыя ўстановы Беларусі. Яго заснавальнікамі з'яўляюцца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці. 

Акрамя таго, загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 13.02.2007 г. № 25 часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» унесены ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па пытаннях эканомікі і правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Вверх