Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 52 99
22.02.2021

19 лютага 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася працоўная сустрэча прадстаўнікоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Міжнароднай канфедэрацыі супольнасцей аўтараў і кампазітараў (СІЗАК).

Гэтае мерапрыемства было ініцыявана НЦІУ з мэтай абмена вопытам адносна практычных пытанняў у галіне калектыўнага кіравання правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў.

Ад НЦІУ у відэаканферэнцыі прынялі ўдзел начальнік упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Таццяна Кавалеўская, начальнік упраўлення аўтарскага і сумежных праў Аляксандр Дзянісман, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Артур Ахраменка, начальнік упраўлення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Таццяна Трыфанкова і вядучы спецыяліст прававога і кадравага забеспячэння Уладзіслаў Тумашчык. СІЗАК была прадстаўлена Дырэктарам Еўрапейскага бюро СІЗАК Мітко Чаталбашавым.

У ходзе сустрэчы былі дэталёва абмеркаваны пытанні заключэння дагавораў з іншаземнымі арганізацыямі па калектыўнаму кіраванню (АКК), механізмы выплаты аўтарскага ўзнагароджвання і спосабы аховы персанальных дадзеных.

У выніку мерапрыемства бакі адзначылі высокі патэнцыял для ўдасканалення спектру паслуг, прадстаўляемых АКК ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку шляхам інтэграцыі міжнароднай практыкі ў гэтай галіне, а таксама выказалі гатоўнасць да умацавання супрацоўніцтва паміж арганізацыямі.



Фото: НЦИС
Вверх