Кансультацыi: +375 (17) 272 52 99
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
17.03.2020

Паводле папярэдніх статыстычных дадзеных САІУ, у 2019 г. жанчыны складалі менш адной пятай вынаходнікаў, чые імёны былі пазначаныя ў міжнародных патэнтных заяўках. Спатрэбілася 25 гадоў, перш чым доля жанчын-вынаходнікаў павялічылася амаль у два разы, з 9,5 % ў 1995 г. да 18,7 % ў 2019 г. Нягледзячы на тое, што ў цэлым такую тэндэнцыю можна лічыць станоўчай, пры цяперашніх тэмпах гендэрная роўнасць сярод вынаходнікаў будзе дасягнута толькі да 2044 г.

Міжнародныя патэнтавыя заяўкі з'яўляюцца адным з важных паказчыкаў інавацыйнай актыўнасці ў глабальнай эканоміцы. Той факт, што жанчыны недастаткова шырока прадстаўлены ў гэтай вобласці дзейнасці, выклікае асаблівую занепакоенасць, паколькі ён сведчыць аб тым, што разнастайныя здольнасці вялікай колькасці людзей застаюцца незадзейнічанымі на карысць чалавецтва, для вырашэння надзённых праблем і задач грамадства, такіх як змяненне клімату, устойлівыя вытворчасць і спажыванне электраэнергіі, забеспячэнне харчовай бяспекі, павышэнне канкурэнтаздольнасці.

Жанчыны-вынаходнікі, як правіла, найбольш актыўныя ў пэўных галінах ведаў: прыблізна 60 % заявак падаюцца ў такіх галінах, як біятэхналогія, фармацэўтыка і тонкая арганічная хімія.

У 2019 г. жанчынамі было пададзена найменшая колькасць патэнтавых заявак на вынаходства такіх відаў, як сілавыя ўстаноўкі, помпавае абсталяванне, турбіны і механічныя вузлы.

Згодна з тэндэнцыям апошняга дзесяцігоддзя, жанчын-вынаходнікаў па-ранейшаму больш у сферы навукі і адукацыі (27,1 % ў 2019 г.), чым у прыватным сектары (17,8 %).

Па матэрыялах сайта Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.


Вверх