Кансультацыi: +375 (17) 272 93 27
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
08.07.2020

У рамках выпуску новых дапаможнікаў па выяўленню і выкарыстанню вынаходніцтваў ў грамадскім доступе Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) арганізуе серыю вебінараў і сесій “Спытай эксперта”.

Падчас гэтых мерапрыемстваў будуць прадстаўлены даведнікі для Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ), а таксама праведзены кансультацыі з экспертамі, якія прымалі ўдзел у іх распрацоўцы.

Графік вебінараў і сесій:
- 8 ліпеня а 16:00 гадзіне па мінскаму часу пройдзе вебінар “Дапаможнік па выкарыстанню вынаходстваў у грамадскім доступе”. Працоўная мова – англійская. Зарэгістравацца магчыма па спасылцы;
- З 9 па 23 ліпеня будзе праходзіць сесія “Спытай эксперта”, прызначаная дадзенаму пытанню. На працягу гэтага перыяда ўсе зацікаўленыя змогуць спытацца праз платформу eTISC і атрымаць экспертны каментарый спадара Джэймса Дж. Конлі, прафесара Школы кіравання Келаг;
- 16 ліпеня а 16:00 гадзіне па мінскаму часу адбудзецца вебінар “Даведнік па ідэнтыфікацыі вынаходстваў у грамадскім доступе”. Працоўная мова – англійская. Зарэгістравацца магчыма па спасылцы;
- З 27 ліпеня па 7 жніўня будзе арганізавана сесія “Спытай эксперта” па дадзенаму пытанню. Кожны жадаючы можа спытацца праз платформу eTISC. Запрошаным экспертам будзе выступаць спадарыня Донна Пердз’ю, заснавальніца Perdue IP Law, APC.


Фота: Panumas Nikhomkhai
Вверх