Кансультацыi: +375 (17) 272 52 99
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
08.10.2019

Адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з Сільвіяй Фарбэн, намеснікам Генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), у ходзе якой беларускі бок давеў да ведама САІУ інфармацыю аб прыняцці новага закона аб аўтарскім праве і сумежных правах, якi ўступіць у сілу ў траўні 2020 года. Таксама Сільвія Фарбэн была паінфармаваная аб прымаемых мерах па далейшаму развіццю сістэмы калектыўнага кіравання правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў Беларусі. У тым ліку была абмеркавана тэма рэгулявання пытанняў у сферы інтэлектуальнай уласнасці ў дачыненні да ОТТ-тэхналогіях.

Па выніках сустрэчы спадарыня Фарбэн выказала гатоўнасць максімальна падтрымлiваць прымаемыя НЦІУ меры па ўдасканаленні прававога рэгулявання аўтарскага права і сумежных правоў.

 

Вверх