Кансультацыi: +375 (17) 272 93 27
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
05.08.2020

У першым паўгоддзі 2020 года НЦІУ ажыцяўляў свае паўнамоцтвы па калектыўнаму кіраванню маёмаснымі правамі ў межах 6 524 дзейных дагавораў, а дакладна:

5 349 дагавораў з беларускімі аўтарамі і праваўладальнікамі аб кіраванні маёмаснымі правамі (у першым паўгоддзі 2020 года заключана 127 дагавароў);

70 дагавораў аб узаемным прадстаўніцтве інтарэсаў у розных сферах калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі з замежнымі арганізацыямі па калектыўнаму кіраванню маёмаснымі правамі з 40 краін свету;

30 дагавораў аб кіраванні маёмаснымі правамі на творы з замежным праваўладальнікам;

1 075 дагавораў з карыстальнікамі аб выкарыстанні твораў (у першым паўгодді 2020 года заключана 103 дагавора).

Дзейныя дагаворы ў першым паўгоддзі 2020 года


У базу дадзеных, якая змяшчае звесткі аб правах, перададзеных у кіраванне, унесены звесткі аб 4 713 творах. Усяго ў базу дадзеных уключан 108 581 твор.

На працягу разглядаемага перыяда было сабрана аўтарскае ўзнагароджанне на суму 2 676 162,79 бел.рублёў, у тым ліку:

на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у інтарэсах аўтараў і праваўладальнікаў, правамі якіх кіруе НЦІУ, сабрана ўзнагароджанне ў агульным памеры 2 665 577,16 бел.рублёў;

ад замежных арганізацый па калектыўнаму кіраванню, з якімі ў НЦІУ наладжаны дагаворныя зносіны аб узаемным прадстаўніцтве інтарэсаў, на карысць беларускіх аўтараў і праваўладальнікаў, якія перадалі свае маёмасныя права ў калектыўнае кіраванне НЦІУ, паступіла ўзнагароджанне ў агульнай суме 10 585,63 бел.рублёў.

Агульная сума ўзнагароджання, якую выплаціў НЦІУ на працягу першага паўгоддзя 2020 года, склала 1 376 879,58 бел.рублёў.

У справаздачным перыядзе ў межах ажыцяўлення работы па спагнанні дэбіторскай запазычанасці было накіравана 38 прэтэнзій (прапаноў аб дабраахвотным урэгуляванні спрэчкі) на агульную суму 125 617,03 бел.рублёў. Па выніках праведзенай работы ў НЦІУ паступіла 12 273,36 бел.рублёў.

Па выніках іскавой работы аб спагнанні сумы запазычанасці па выплаце аўтарскага ўзнагароджання Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь былі задаволены патрабаванні на агульную суму 23 477,90 бел.рублёў.

Вверх