Кансультацыi: +375 (17) 272 93 27
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18

Курс разлічаны на 16 гадзін (два дня) і ўключае тэмы:

  • роля таварнага знака пры асваенні рынкаў збыту прадукцыі: віды таварных знакаў; патрабаванні да таварнага знаку; распрацоўка таварнага знака; меры па абароне правоў ўладальніка; паняцце брэнда;
  • таварны знак як аб'ект прамысловай уласнасці: заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб таварных знаках і знаках абслугоўвання; абсалютныя падставы для адмовы ў рэгістрацыі таварнага знака;
  • афармленне заяўкі на таварны знак: правілы складання і падачы заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака; міжнародная класіфікацыя тавараў і паслуг (МКТУ); базы дадзеных па таварных знаках і правядзенне пошуку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт; правілы вядзення спраў па заяўцы на рэгістрацыю таварнага знака; разбор тыповых памылак заяўніка;
  • працэдура міжнароднай рэгістрацыі таварнага знака.

Прэйскурант коштаў на аказанне платных паслуг па навучанні Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.

Слухачы забяспечваюцца інфармацыйнымі матэрыяламі.

Па заканчэнні заняткаў выдаецца даведка аб навучанні, устаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзору.

Адукацыйныя паслугі аказваюцца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі і аплачваюцца шляхам пералічэння грашовых сродкаў на пазабюджэтны рахунак Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
Рэгістрацыя на навучанне праводзіцца пастаянна. Запаўненне заяўкі (для фізічных асобдля юрыдычных асоб) з'яўляецца неабходнай умовай.

Заяўку на навучанне варта накіраваць па электроннай пошце edu.dept@ncip.by або па факсе: +375 (17) 272 99 02.
Не пазней, чым за тыдзень да пачатку заняткаў неабходна пацвердзіць удзел па тэлефоне +375 (17) 272 99 02.
Заняткі праводзяцца па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова 20, к. 109. Пачатак заняткаў у 9.30.

Вверх