У выпадку парушэння выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (далей – ІУ) заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана грамадзянска-прававая, адміністрацыйна-прававая і крымінальна-прававая адказнасць.

Абарона грамадзянскіх правоў на аб'екты ІУ ажыццяўляецца шляхам падачы іскавай заявы ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, выключнай кампетэнцыяй па разглядзе спрэчак у сферы ІУ валодае судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці. Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй аб складзе судовай калегіі і відах грамадзянска-прававых спрэчак, падсудных калегіі, вы можаце на сайце Вярхоўнага Суда.

Адміністрацыйна-прававая адказнасць за парушэнне выключных правоў на аб'екты ІУ прадугледжана арт. 9.21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Да службовых асоб, упаўнаважаных на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях
па названым артыкуле, у прыватнасці, адносяцца органы ўнутраных спраў.
У выпадку здзяйснення злачынства ў працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне прадугледжана крымінальна-прававая адказнасць за парушэнне правоў на аб'екты ІУ (арт. 201 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана таксама ажыццяўленне мытнымі органамі мер па абароне правоў на аб'екты ІУ пры перамяшчэнні тавараў праз мытную мяжу. Уладальнік выключных правоў на аб'ект ІУ мае права падаць у Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь (далей – ДМК) заяву аб ажыццяўленні мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь мер па абароне яго выключных правоў. На падставе прынятага ДМК рашэння па выніках разгляду заявы ўладальніка, аб'ект ІУ, у дачыненні да якога будуць ажыццяўляцца меры па абароне, уключаецца ў мытны рэестр аб'ектаў ІУ. Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй можна на сайце ДМК.

Вверх