Пытанне: Ці мае права НЦІУ апрацоўваць персанальныя дадзеныя трэціх асоб (іншых аўтараў, праваўладальнікаў) пры заключэнні дагавора з аўтарам?

Адказ: У адпаведнасці з часткай першай пункта 3 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «Аб абароне персанальных даных» апрацоўка персанальных дадзеных ажыццяўляецца са згоды суб'екта персанальных даных, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных» і іншымі заканадаўчымі актамі.

Так, згодна з абзацам пятнаццатым артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных» апрацоўка персанальных даных, атрыманых на падставе дагавора, заключанага з суб'ектам персанальных даных, у мэтах учынення дзеянняў, устаноўленых гэтым дагаворам, ажыццяўляецца без згоды суб'екта персанальных даных. Аднак апрацоўка персанальных даных, якія не з'яўляюцца бокам па дамове, на гэтай прававой падставе ажыццяўляцца не можа.

У адпаведнасці з абзацам трэцім часткі першай пункта 1 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» аўтару ў дачыненні да яго твора належыць права на імя. Гэта значыць права ўказваць імя пры кожным выкарыстанні яго твора.

Адпаведна, НЦІУ будзе апрацоўваць персанальныя даныя іншых аўтараў і (або) праваўладальнікаў на падставе абзаца дваццатага артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных» без згоды суб'екта персанальных даных.

05.2023
Падрыхтавала: Т.Л. Свідзінская (Вядучы спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела НЦІУ)

Вверх