Пытанне: Ці патрабуецца НЦІУ атрымаць згоду аўтараў і (або) іншых праваўладальнікаў пры трансгранічнай перадачы персанальных дадзеных для размяшчэння іх у базе CISNET?

Адказ: У адпаведнасці з часткай першай пункта 3 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «Аб абароне персанальных дадзеных» (далей – Закон аб абароне персанальных дадзеных) апрацоўка персанальных дадзеных ажыццяўляецца са згоды суб'екта персанальных дадзеных за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Законам аб абароне персанальных дадзеных і іншымі заканадаўчымі актамі.

НЦІУ ў адпаведнасці з атрыманай дзяржаўнай акрэдытацыяй у якасці арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі (далей – калектыўнае кіраванне) ажыццяўляе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь калектыўнае кіраванне правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў у выпадках, калі гэта цяжка ажыццявіць у індывідуальным парадку.

Прадметам дагавора, які заключаецца паміж НЦІУ і аўтарам, з'яўляецца перадача паўнамоцтваў НЦІУ па калектыўным кіраванні, у тым ліку ажыццяўленне збору, размеркавання і выплаты аўтарскага ўзнагароджання.

У адпаведнасці з артыкулам 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і адпаведных правах» НЦІУ заключае дагаворы аб узаемным прадстаўніцтве інтарэсаў з замежнымі арганізацыямі па калектыўным кіраванні ў мэтах атрымання аўтарскага ўзнагароджання на іх тэрыторыі. Замежныя арганізацыі па калектыўным кіраванні пры зборы аўтарскага ўзнагароджання выкарыстоўваюць базу CISNET, якая дазваляе ідэнтыфікаваць аўтара і арганізацыю, у якую ён перадаў кіраванне сваімі маёмаснымі правамі.

Адпаведна, трансгранічная перадача персанальных дадзеных аўтараў і (або) іншых праваўладальнікаў будзе ажыццяўляцца на падставе абзаца трэцяга пункта 1 артыкула 9 Закона аб абароне персанальных дадзеных, і атрымліваць іх згоду НЦІУ не патрабуецца.

10.2023
Падрыхтавала: Т.Л. Свідзінская (Вядучы спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела НЦІУ)

Вверх