Пытанне: Ці патрабуецца НЦІУ атрымліваць згоду ў аўтараў і (або) іншых праваўладальнікаў пры размеркаванні і выплаце ім аўтарскай узнагароды?

Адказ: У адпаведнасці з часткай першай пункта 3 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «Аб абароне персанальных дадзеных» (далей – Закон аб абароне персанальных дадзеных) апрацоўка персанальных дадзеных ажыццяўляецца са згоды суб'екта персанальных дадзеных, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Законам аб абароне персанальных дадзеных і іншымі заканадаўчымі актамі.

НЦІУ ў адпаведнасці з атрыманай дзяржаўнай акрэдытацыяй у якасці арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі (далей – калектыўнае кіраванне) ажыццяўляе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь калектыўнае кіраванне аўтараў і іншых праваўладальнікаў у выпадках, калі гэта цяжка ажыццявіць у індывідуальным парадку.

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад         17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (далей – Закон аб аўтарскім праве) калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі – дзейнасць у інтарэсах мноства аўтараў ці іншых праваўладальнікаў, якая мае на мэце забеспячэнне збору, размеркавання і выплаты аўтарам ці іншым праваўладальнікам ўзнагароджання за выкарыстанне аб'ектаў аўтарскага права або сумежных правоў фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам аб аўтарскім праве у выпадку, калі практычнае ажыццяўленне маёмасных правоў у індывідуальным парадку цяжка, і накіравана на абарону, у тым ліку ў судзе, маёмасных правоў аўтараў ці іншых праваўладальнікаў пры іх парушэнні.

Згодна з абзацам чацвёртым пункта 1 артыкула 49 Закона аб аўтарскім праве адной з функцый арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі з'яўляецца размеркаванне і рэгулярная выплата сабранага ўзнагароджання аўтарам або іншым праваўладальнікам, у дачыненні да правоў якіх ажыццяўляецца калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі.

Адпаведна, НЦІУ будзе апрацоўваць персанальныя дадзеныя аўтараў і (або) іншых праваўладальнікаў пры размеркаванні і выплаце ім аўтарскай узнагароды на падставе абзаца дваццатага артыкула 6 Закона аб абароне персанальных дадзеных, і атрымліваць згоду ў аўтараў і (або) іншых праваўладальнікаў НЦІУ не патрабуецца.

08.2023
Падрыхтавала: Т.Л. Свідзінская (Вядучы спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела НЦІУ)

Вверх