Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 94 90

Еўразійская патэнтная арганізацыя

12 сакавіка 1993 года ў Маскве адбылася нарада кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД, дзе было падпісана Пагадненне аб мерах па ахове прамысловай уласнасці і стварэнні Міждзяржаўнага савета па пытаннях аховы прамысловай уласнасці (далей – Пагадненне і Савет суадносна).

Галоўнымі напрамкамі дзейнасці Савета з’яўляюцца стварэнне міждзяржаўнай сістэмы аховы прамысловай уласнасці і гарманізацыя нацыянальных заканадаўстваў у галіне аховы прамысловай уласнасці.

У верасні 1993 года ў г. Ужгарад, Украіна, на другім паседжанні Савета быў зацверджаны праект Еўразійскай патэнтнай канвенцыі (далей – Канвенцыя), афіцыяльнае падпісанне якой адбылося 9 верасня 1994 года ў Маскве на паседжанні Савета Кіраўнікоў Урадаў краін СНД. Канвенцыя ўступіла ў сілу 12 жніўня 1995 года.

Асноўнай мэтай Канвенцыі і заснаванай ею Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (далей – ЕАПА) з’яўляецца стварэнне міжнароднай рэгіянальнай сістэмы прававой аховы вынаходстваў на аснове адзінага Еўразійскага патэнта, які дзейнічае на тэрыторыі ўсіх дзяржаў-удзельніц Канвенцыі.

Рэспубліка Беларусь, якая з’яўляецца ўдзельніцай Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, прымае актыўны ўдзел у рабоце Адміністратыўнага савета ЕАПА, а таксама Бюджэтнай рабочай групы Адміністратыўнага савета ЕАПА.

Супрацоўніцтва Цэнтра з ЕАПА ажыццяўляецца таксама ў рамках здзяйснення праграм дапамогі нацыянальным патэнтным установам дзяржаў-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі:

  • падключэнне да Еўразійскай патэнтнай інфармацыйнай сістэмы ЕАПАТІС дазволіла ўдасканаліць правядзенне інфармацыйных пошукаў па базам дадзеных краін-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі і іншым, у тым ліку знешнім, рэсурсам;
  • пры фінансавай дапамозе ЕАПА спецыялісты Цэнтра навучаюцца ў Расійскай дзяржаўнай акадэміі інтэлектуальнай уласнасці.
Падрабязную інфармацыю аб дзейнасці Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, атрыманні Еўразійскага патэнта, доступе да патэнтнай дакументацыі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі магчыма атрымаць на веб-старонцы www.eapo.org.


Назад да спісу

Вверх