01.11.2023

У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбылося ўзнагароджанне дзяцей супрацоўнікаў НЦІУ па выніках агляду-выставы творчых работ. Мерапрыемства арганізавана першаснай прафсаюзнай арганізацыяй НЦІУ пры падтрымцы кіраўніцтва ў рамках акцыі «Тыдзень бацькоўскай любові».

Для дзяцей быў накрыты салодкі стол, за якім яны сустрэліся з генеральным дырэктарам НЦІУ Уладзімірам Рабаволавым і прафсаюзным актывам. У рамках мерапрыемства былі прэзентаваныя творчыя работы ўдзельнікаў агляду-выставы, а таксама праведзена гутарка на тэму «Мая сям'я». Завяршылася сустрэча ўзнагароджаннем удзельнікаў мерапрыемства і спаборніцтвамі па дартсу.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх