Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні забеспячэння навукова-тэхналагічнай бяспекі»
1 декабря 2023
Падзеі
1 снежня 2023 г. у Палацы Рэспублікі праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні забеспячэння навукова-тэхналагічнай бяспекі», прымеркаваная да 30-годдзя ўтварэння Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
Канферэнцыя прысвечана пытанням метадычнага забеспячэння развіцця нацыянальнай інавацыйнай сістэмы нашай краіны.
У цэнтры ўвагі мерапрыемства:
- стратэгічныя арыенціры рэалізацыі навукова-тэхнічнай палітыкі ў сучасных умовах;
- тэхналагічны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь і роля навукі ў яго забеспячэнні;
- развіццё інавацыйнай інфраструктуры на прасторы СНД;
- навукова-тэхналагічнае развіццё рэгіёнаў Расіі і Беларусі;
- нейтралізацыя пагроз нацыянальнай бяспекі ў навукова-тэхналагічнай сферы ў рамках сістэмы падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
- венчурнае фінансаванне як фактар развіцця навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;
- развіццё інстытута прымусовых ліцэнзій у праве Беларусі і інш.
У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел работнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці на чале з генеральным дырэктарам Уладзімірам Рабаволавым. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць каля 200 прадстаўнікоў навуковых арганізацый, дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі Беларусі і замежжа, органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскага эканамічнага саюза, Саюзнай дзяржавы.
Па матэрыялах ДКНТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Уладзімір Воўк, Любоў Трачэнка