06.12.2023

6 снежня 2023 г.у Маскве праходзіць II Еўразійская канферэнцыя па інтэлектуальнай уласнасці і тэхналогіях «IP Еўразія/IP Індыя'2023». Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў у рамках мерапрыемства выступіў з дакладам аб стане сістэмы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) ў Рэспубліцы Беларусь, у якім закрануў розныя пытанні і выклікі, з якімі сутыкаюцца праваўладальнікі і нацыянальнае патэнтнае ведамства, а таксама расказаў аб актуальных заканадаўчых зменах і бягучых трэндах у сферы ІУ.


Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Еўразійскае патэнтнае ведамства і Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці.

Канферэнцыя прысвечана пытанням інтэграцыі ІУ ў рынкавыя адносіны, цыфравізацыі ІУ, а таксама праблемам, якія ўзнікаюць у галіне правоў ІУ ў сувязі з развіццём сістэм штучнага інтэлекту.

Мэта мерапрыемства – дэманстрацыя магчымасцяў гандлёва-прамысловай кааперацыі і сістэм ІУ на еўразійскай прасторы, прэзентацыя пераваг еўразійскай патэнтнай сістэмы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: ЕАПА

Вверх