07.12.2023

25 гадоў таму 7 снежня 1998 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 214-З «Аб прававой ахове тапалогій інтэгральных мікрасхем».

Названы заканадаўчы акт стаў базавым элементам сістэмы інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь ў галіне электронікі і паўправаднікоў, даўшы магчымасць умацаваць прававую абарону тэхналогій, звязаных з вытворчасцю тапалогій інтэгральных мікрасхем.

Сёння ў Дзяржаўным рэестры Рэспублікі Беларусь зарэгістравана 290 тапалогій. Самым актыўным заяўнікам з'яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «ІНТЭГРАЛ» – кіруючая кампанія холдынгу «ІНТЭГРАЛ».

З актуальнай рэдакцыяй актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне інтэлектуальнай уласнасці можна азнаёміцца ў раздзеле «Заканадаўства» афіцыйнага сайта НЦІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх