08.05.2024

Паважаныя ветэраны! Дарагія калегі! Сардэчна віншую вас з вялікім народным святам – Днём Перамогі!

У 2024 г. Рэспубліка Беларусь святкуе 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 79-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дзень Перамогі – адно з самых шанаваных святаў на беларускай зямлі. Для мільёнаў людзей ён стаў вечным сведчаннем доблесці народаў, якія падарылі ўсяму свету жыццё і свабоду.

Семдзесят дзевяць гадоў аддзяляе нас ад той вясны, але памяць аб Вялікай Айчыннай вайне жыве ў кожным горадзе і вёсцы, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Вялікая Айчынная вайна – гэта глыбокі след у жыцці мільёнаў беларусаў. З кожным годам удзельнікаў той страшнай вайны становіцца ўсё менш, аднак мы ніколі не забудзем іх подзвіг, важны для ўсёй сусветнай гісторыі.

Нельга забываць, што Перамога была забяспечана і ўдарнай працай у тыле, у тым ліку навуковымі і тэхналагічнымі распрацоўкамі. Самаадданая праца і інтэлектуальны патэнцыял беларускіх савецкіх навукоўцаў дазволілі забяспечыць патрэбы фронту для разгрому ворага. Сярод нашых знакамітых суайчыннікаў – Павел Сухі, авіяканструктар, стваральнік мноства знішчальнікаў, бамбардзіроўшчыкаў і іншых самалётаў, якія атрымалі шырокае распаўсюджванне і прызнанне ў свеце; Сямён Косберг, канструктар, які стаяў ля вытокаў савецкай авіяцыйнай і ракетнай тэхнікі; Якаў Зяльдовіч, выбітны фізік, стваральнік пораху для «Кацюшы», сааўтар ядзернай і вадароднай бомбаў.

У гэты дзень мы віншуем ветэранаў, выказваючы глыбокую падзяку за шчодры дар – наша жыццё і незалежнасць. Сёння, старанна працуючы на карысць і росквіт нашай краіны, кожны з нас імкнецца быць годным спадчыннікам герояў, якія не шкадавалі сябе ў барацьбе супраць ворага ў кровапралітных бітвах, працавалі ў тыле ў імя Перамогі.

У гэты знамянальны для кожнага беларуса дзень жадаю моцнага здароўя і дабрабыту, поспехаў і доўгіх гадоў жыцця, мужнасці і настойлівасці!

З Днём Вялікай Перамогі!

З павагай, генеральны дырэктар В.А.Рабаволаў

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Алена Василенка
Вверх