У. А. Рабаволаў: Назіраецца стабілізацыя заяўніцкай актыўнасці з боку нацыянальных заяўнікаў Рэспублікі Беларусь
8 ноября 2023
Падзеі
З 7 па 9 лістапада 2023 г. у Томску праходзіць V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальныя правы: выклікі XXI стагоддзя». Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў у рамках мерапрыемства ў рэжыме анлайн выступіў з дакладам «Аб стане сістэмы інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе», у якім закрануў розныя пытанні і выклікі, з якімі сутыкаюцца праваўладальнікі і патэнтнае ведамства, а таксама расказаў пра заканадаўчыя змены і бягучыя трэнды ў гэтай галіне.
Пляцоўка дадзенага мерапрыемства стала месцам сустрэчы навукі, адукацыі, бізнесу і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады для канструктыўнай дыскусіі і пошуку эфектыўных рашэнняў.
На канферэнцыі разглядаюцца наступныя пытанні: развіццё еўразійскай патэнтнай сістэмы, творчасць і штучны інтэлект, інтэлектуальная ўласнасць і інструменты канкурэнтнага права, судовая практыка па абароне інтэлектуальных правоў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Наталля Капралава