09.01.2024

2023 г. стаў выніковым і знакавым для Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Зацверджаны план мерапрыемстваў на 2024-2025 гг. па рэалізацыі Стратэгіі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 г. Ведамствам праведзена значная работа па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ):

У 2023 г. таксама прайшлі значныя нацыянальныя і міжнародныя падзеі, у рамках якіх НЦІУ ажыццяўляў дзейнасць у якасці ўдзельніка, арганізатара, аказваў кансультацыі па агульных пытаннях у сферы ІУ.

Кансультацыйны пункт НЦІУ функцыянаваў на наступных выставах:

  • выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная»;
  • спецыялізаваная выстава айчынных і сусветных вытворцаў, пастаўшчыкоў сродкаў аўтаматызацыі і электронных кампанентаў, тэхналагічнага абсталявання і матэрыялаў для электроннай і электратэхнічнай прамысловасці «Аўтаматызацыя. Электроніка»;
  • XXIX Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «TIBO-2023»;
  • 26 Міжнародная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці «ТехИнноПром 2023» і IV міжрэгіянальная спецыялізаваная выстава «Smart Industry Expo».

Для абмену вопытам і асвятлення актуальнай інфармацыі экспертамі ў сферы ІУ, НЦІУ былі арганізаваны міжнародныя навукова-практычныя семінары:

Ключавой міжнароднай падзеяй у сферы ІУ стала 64 серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці. Генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў у сваім выступленні падкрэсліў імкненне Рэспублікі Беларусь да фарміравання моцнай і збалансаванай сістэмы ІУ, якая адпавядае міжнародным стандартам і інтарэсам нацыянальных заяўнікаў.

Таксама НЦІУ правёў конкурс сярод моладзі на лепшую працу ў сферы ІУ ў 2022-2023 навучальным годзе. На конкурс было прадстаўлена больш за 50 работ з 18 устаноў адукацыі. Для стымулявання актыўнасці ўдзельнікаў і папулярызацыі навукі ў сферы ІУ ў 2023 г. была ўведзена новая конкурсная намінацыя «Лепшае эсэ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці».

Адбыўся II Міжнародны конкурс «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці», арганізаваны НЦІУ для асоб 13-19 гадоў. Конкурс прадугледжваў сумяшчэнне адукацыйнага і спаборніцкага элементаў у мэтах распаўсюджвання ведаў у сферы ІУ сярод падрастаючага пакалення. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прайшла 27 снежня 2023 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Важным навукова-практычным мерапрыемствам у сферы ІУ стала правядзенне 18-19 кастрычніка 2023 г. III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». З вынікамі канферэнцыі можна азнаёміцца на старонцы канферэнцыі.

28 лістапада 2023 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшоў II З'езд цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый Рэспублікі Беларусь. У рамках развіцця сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый у 2023 г. падпісана 6 пагадненняў аб стварэнні пунктаў ЦПТІ, якія пачалі сваю працу на Беларускім металургічным заводзе, у ТАА «Барысаўскі рэгіянальны тэхнапарк», ТАА «Тэхнапарк «Горкі», ДП «Мінскі абласны тэхнапарк», Баранавіцкім дзяржаўным універыстыце, Асацыяцыі франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг».

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх