НЦІУ падводзіць вынікі за 2023 год
9 января 2024
Падзеі
2023 г. стаў выніковым і знакавым для Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Зацверджаны план мерапрыемстваў на 2024-2025 гг. па рэалізацыі Стратэгіі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 г. Ведамствам праведзена значная работа па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ):
- 3 студзеня 2023 г. падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь № 241-З «Аб абмежаванні выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці»;
- 9 студзеня 2023 г. падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь № 243-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці»;
- 28 ліпеня 2023 г. прынята пастанова № 493 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь», накіраваная на ўдасканаленне парадку прадастаўлення прававой аховы аб'ектам ІУ;
- 11 лістапада 2023 г. прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 771 «Аб узнаўленні твораў і аб'ектаў сумежных правоў у асабістых мэтах»;
- 13 лістапада 2023 г. уступілі ў сілу змяненні нарматыўных прававых актаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, прыведзеныя ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2023 г. № 243-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці».
У 2023 г. таксама прайшлі значныя нацыянальныя і міжнародныя падзеі, у рамках якіх НЦІУ ажыццяўляў дзейнасць у якасці ўдзельніка, арганізатара, аказваў кансультацыі па агульных пытаннях у сферы ІУ.
Кансультацыйны пункт НЦІУ функцыянаваў на наступных выставах:
- выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная»;
- спецыялізаваная выстава айчынных і сусветных вытворцаў, пастаўшчыкоў сродкаў аўтаматызацыі і электронных кампанентаў, тэхналагічнага абсталявання і матэрыялаў для электроннай і электратэхнічнай прамысловасці «Аўтаматызацыя. Электроніка»;
- XXIX Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «TIBO-2023»;
- 26 Міжнародная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці «ТехИнноПром 2023» і IV міжрэгіянальная спецыялізаваная выстава «Smart Industry Expo».
Для абмену вопытам і асвятлення актуальнай інфармацыі экспертамі ў сферы ІУ, НЦІУ былі арганізаваны міжнародныя навукова-практычныя семінары:
- «Жанчына і інтэлектуальная ўласнасць – каталізатар інавацый і творчасці», прысвечаны Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці;
- рэгіянальны семінар «Інтэлектуальная ўласнасць – ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы» ў Нясвіжы;
- Міжнародны семінар па актуальных пытаннях аховы, абароны і камерцыялізацыі аб'ектаў ІУ у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой;
- «Міжнародная рэгістрацыя таварных знакаў, геаграфічных указанняў і найменняў месцаў паходжання тавараў: Мадрыдская і Лісабонская сістэмы»;
- Міжнародны семінар па пытанні стымулявання вынаходніцкай дзейнасці і падтрымкі навукоўцаў і іншых аўтараў вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
- Міжнародны семінар па пытаннях ацэнкі кошту аб'ектаў ІУ і пастаноўкі іх на бухгалтарскі ўлік.
Ключавой міжнароднай падзеяй у сферы ІУ стала 64 серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці. Генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў у сваім выступленні падкрэсліў імкненне Рэспублікі Беларусь да фарміравання моцнай і збалансаванай сістэмы ІУ, якая адпавядае міжнародным стандартам і інтарэсам нацыянальных заяўнікаў.
Таксама НЦІУ правёў конкурс сярод моладзі на лепшую працу ў сферы ІУ ў 2022-2023 навучальным годзе. На конкурс было прадстаўлена больш за 50 работ з 18 устаноў адукацыі. Для стымулявання актыўнасці ўдзельнікаў і папулярызацыі навукі ў сферы ІУ ў 2023 г. была ўведзена новая конкурсная намінацыя «Лепшае эсэ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці».
Адбыўся II Міжнародны конкурс «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці», арганізаваны НЦІУ для асоб 13-19 гадоў. Конкурс прадугледжваў сумяшчэнне адукацыйнага і спаборніцкага элементаў у мэтах распаўсюджвання ведаў у сферы ІУ сярод падрастаючага пакалення. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прайшла 27 снежня 2023 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Важным навукова-практычным мерапрыемствам у сферы ІУ стала правядзенне 18-19 кастрычніка 2023 г. III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». З вынікамі канферэнцыі можна азнаёміцца на старонцы канферэнцыі.
28 лістапада 2023 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшоў II З'езд цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый Рэспублікі Беларусь. У рамках развіцця сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый у 2023 г. падпісана 6 пагадненняў аб стварэнні пунктаў ЦПТІ, якія пачалі сваю працу на Беларускім металургічным заводзе, у ТАА «Барысаўскі рэгіянальны тэхнапарк», ТАА «Тэхнапарк «Горкі», ДП «Мінскі абласны тэхнапарк», Баранавіцкім дзяржаўным універыстыце, Асацыяцыі франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг».
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ