10.11.2023

Нагрудным знакам адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі» ўзнагароджаны рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар Войтаў.

Узнагароду ўручыў генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў, адзначыўшы значны ўклад І. Войтава ў рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.


Дадзенае высокае адрозненне з'яўляецца прызнаннем прафесіяналізму, актыўнага ўдзелу і падтрымкі ў пытаннях інтэлектуальнай уласнасці, а таксама садзейнічання ў фарміраванні сучаснай сістэмы аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі.

 Даведка:
Нагрудны знак адрознення «За заслугі» дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» заснаваны ў 2019 г.

Узнагародай адзначаюцца асобы, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ўклад у стварэнне аб'ектаў права прамысловай уласнасці і папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх