12.02.2024

2 лютага 2024 г. стартавала навучанне пераможцаў II Міжнароднага конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2023» у Адукацыйным цэнтры праграмавання і высокіх тэхналогій ITeen Аcademy. Сертыфікаты для навучання на анлайн-курсе «Асновы праграмавання на мове Python» (48 навучальных гадзін) былі ўручаны на цырымоніі ўзнагароджання конкурсу 27 снежня 2023 г.

«Штогод у ITeen Аcademy навучаюцца каля 2,5 тысячы дзяцей школьнага ўзросту ў Мінску, Гродне, Гомелі і Брэсце. Вось ужо некалькі гадоў мы выступаем адным з арганізатараў Кубка па адукацыйнай робататэхніцы ў Беларусі, аказваем падтрымку моладзевым ініцыятывам і конкурсам. Конкурс «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2023» не стаў выключэннем», – адзначыла Ірына Васільева, намеснік дырэктара Адукацыйнага цэнтра праграмавання і высокіх тэхналогій, кіраўнік ITeen Academy.

Для пераможцаў конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2023» распрацаваны ўнікальны дыстанцыйны курс, які не толькі пагрузіць рабят у асновы алгарытмізацыі і праграмавання на мове Python, але і дасць магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі распрацоўшчыкаў гульняў і дадаткаў. Да навучання прыступіла 8 пераможцаў конкурсу, якія на выніковым занятку прадэманструюць свае ўнікальныя гульнявыя праекты.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: НЦІУ

Вверх