12.03.2024

25 гадоў таму, 12 сакавіка 1999 г., уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 1997 г. № 674 «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Ніцкага пагаднення аб Міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг для рэгістрацыі знакаў, Страсбургскага пагаднення аб Міжнароднай патэнтнай класіфікацыі, Лакарнскага пагаднення аб заснаванні Міжнароднай класіфікацыі прамысловых узораў».

Страсбургскае пагадненне засноўвае Міжнародную патэнтную класіфікацыю (МПК), якая структуруе вобласці тэхнікі ў рамках васьмі раздзелаў, якія змяшчаюць каля 70 тыс. рубрык. Класіфікацыя дазваляе вызначаць «папярэдні ўзровень тэхнікі» ў рамках патэнтнага пошуку дакументаў.

МПК дапамагае уніфікаваць і зразумела класіфікаваць тэхнічныя рашэнні, замацаваныя ў патэнтах з розных краін свету. Дадзены міжнародны стандарт класіфікацыі дазваляе зрабіць працэс пошуку інфармацыі аб патэнтах больш эфектыўным і зручным.

З актуальнай рэдакцыяй актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнародных дагавораў у галіне інтэлектуальнай уласнасці можна азнаёміцца ў раздзеле «Заканадаўства» афіцыйнага сайта НЦІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: wipo.int
Вверх