13.10.2023

13 кастрычніка 2023 г. у Баранавічах у рамках семінара «Арганізацыя дзейнасці ЦПТІ і актуальныя пытанні аховы і кіравання правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» адбылося падпісанне пагаднення аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) другога ўзроўню на базе ўстановы вышэйшай адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (БарДУ).

Адпаведнае пагадненне падпісалі генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў і рэктар БарДУ Аляксандр Унсовіч.

У мерапрыемстве ў ролі спікераў прынялі ўдзел эксперты НЦІУ, якія падзяліліся са студэнтамі, выкладчыкамі, маладымі навукоўцамі і прадстаўнікамі раённых арганізацый ведамі і вопытам па падтрымцы інавацый і развіцці сеткі ЦПТІ у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, былі разгледжаны актуальныя пытанні камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, патэнтна-інфармацыйнага пошуку, пераваг і асаблівасцяў выкарыстання таварных знакаў і геаграфічных указанняў, аўтарскага права і інш.

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае 28 пунктаў ЦПТІ: першы ўзровень – на базе НЦІУ, другі ўзровень – у бібліятэках, установах вышэйшай адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (20 ЦПТІ), трэці ўзровень – на базе арганізацый і прадпрыемстваў (7 пунктаў ЦПТІ).

ЦПТІ, створаны ў БарДУ, будзе трынаццатым, адкрытым на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Дзмітрый Андрыеўскі
Вверх