15.03.2024

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон дзяржавы быў прыняты 30 гадоў таму, 15 сакавіка 1994 г., на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і да цяперашняга часу дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г., 27 лютага 2022 г.

У цяперашні час Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь змяшчае 9 раздзелаў, 9 глаў і 156 артыкулаў.

Згодна з артыкулам 51 Канстытуцыі інтэлектуальная ўласнасць ахоўваецца законам.

У гонар Дня Канстытуцыі інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА падрыхтавала спецыяльны праект, прысвечаны Асноўнаму Закону Рэспублікі Беларусь.

Дадзены праект адлюстроўвае храналогію станаўлення канстытуцыйных асноў у Беларусі і ключавыя этапы змяненняў і дапаўненняў у сувязі з імкліва змяняючыміся палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі рэаліямі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: news.sb.by/
Вверх