16.10.2023

У рамках III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая пройдзе 18-19 кастрычніка 2023 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, запланавана абмеркаванне шэрагу пытанняў аб месцы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) у дасягненні тэхналагічнага суверэнітэту дзяржавы.

Гэтаму напрамку пад аднайменнай назвай прысвечана асобная секцыя. Сярод пытанняў, запланаваных да абмеркавання: аптымальныя інструменты аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, сродкі індывідуалізацыі як інструмент эканамічнай бяспекі прадпрыемства, асаблівасці патэнтавання прамысловых узораў на еўразійскай прасторы, тэхналагічны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь у кантэксце сусветных тэндэнцый інтэлектуалізацыі эканомікі, кіраванне правамі на аб'екты ІУ на замежных рынках і інш.

Сярод спікераў – эксперты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, прадстаўнікі навуковых арганізацый, прадпрыемстваў і ВНУ краіны, патэнтныя павераныя і ацэншчыкі, а таксама госці з Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі і Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці (Расійская Федэрацыя).

Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні секцыі і канферэнцыі ў цэлым можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх