17.10.2023

11 кастрычніка 2023 г. на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта было праведзена чарговае пасяджэнне студэнцкага навуковага гуртка па праве інтэлектуальнай уласнасці. У цэнтры абмеркавання студэнцкай навуковай супольнасцю – тэма «Прававая ахова аб'ектаў, створаных штучным інтэлектам».

У пасяджэнні прыняла актыўны ўдзел спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў кіравання прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Любоў Трачэнка.

Выкладчыкі і студэнты выступілі з прэзентацыямі і дакладамі па прадстаўленай тэматыцы, прааналізавалі шэраг пытанняў, звязаных з юрыдычнай абаронай вынікаў працы штучнага інтэлекту.

Па матэрыялах law.bsu.by

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik

Вверх