18.12.2023

З 11 па 15 снежня 2023 г. 20 работнікаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прынялі ўдзел у праграме павышэння кваліфікацыі Расійскай дзяржаўнай акадэміі інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) «Інтэлектуальная ўласнасць – драйвер інавацыйнага развіцця на прасторы Еўразіі».

У рамках адукацыйнай праграмы былі разгледжаны наступныя тэмы:

  • перспектывы развіцця сістэмы рэгістрацыі таварных знакаў на адзінай рэгіянальнай прасторы;
  • практычныя аспекты і асаблівасці атрымання еўразійскага патэнта на вынаходства, прамысловы ўзор;
  • капіталізацыя і камерцыялізацыя інтэлектуальных актываў;
  • аўтарскае права і сумежныя правы ў краінах-удзельніцах Еўразійскай патэнтнай канвенцыі;
  • судовая экспертыза ў спрэчках аб інтэлектуальнай уласнасці.

Дадзеная праграма навучання ажыццяўляецца ў рамках Дагавора аб рэалізацыі сеткавага трэка паміж НЦІУ і РДАІУ. Эфектыўнасць праекта забяспечана шляхам выкарыстання тэхналогій дыстанцыйнай адукацыі і электроннага навучання.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх