Работнікі НЦІУ асвойваюць адукацыйныя праграмы РДАІУ
18 декабря 2023
Падзеі
З 11 па 15 снежня 2023 г. 20 работнікаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прынялі ўдзел у праграме павышэння кваліфікацыі Расійскай дзяржаўнай акадэміі інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) «Інтэлектуальная ўласнасць – драйвер інавацыйнага развіцця на прасторы Еўразіі».
У рамках адукацыйнай праграмы былі разгледжаны наступныя тэмы:
- перспектывы развіцця сістэмы рэгістрацыі таварных знакаў на адзінай рэгіянальнай прасторы;
- практычныя аспекты і асаблівасці атрымання еўразійскага патэнта на вынаходства, прамысловы ўзор;
- капіталізацыя і камерцыялізацыя інтэлектуальных актываў;
- аўтарскае права і сумежныя правы ў краінах-удзельніцах Еўразійскай патэнтнай канвенцыі;
- судовая экспертыза ў спрэчках аб інтэлектуальнай уласнасці.
Дадзеная праграма навучання ажыццяўляецца ў рамках Дагавора аб рэалізацыі сеткавага трэка паміж НЦІУ і РДАІУ. Эфектыўнасць праекта забяспечана шляхам выкарыстання тэхналогій дыстанцыйнай адукацыі і электроннага навучання.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Васіленка