19.03.2024

У першым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Паліны Кацуба (спецыяліст аддзела садзейнічання камерцыялізацыі ўпраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) і Дзмітрыя Андрыеўскага (начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) «Праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры рэгістрацыі дагавораў саступкі выключнага права на аб'екты права прамысловай уласнасці».

У Рэспубліцы Беларусь устаноўлена абавязковая рэгістрацыя здзелак у дачыненні да пэўных аб'ектаў права прамысловай уласнасці, прычым каля паловы ад усіх дагавораў, што паступаюць на рэгістрацыю, складаюць дагаворы саступкі выключнага права. Пры рэгістрацыі такіх дагавораў ажыццяўляецца праверка прадстаўленых дакументаў. Палажэнні дагавора правяраюцца ў частцы адпаведнасці нормам заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Аўтарамі прааналізаваны памылкі, якія дапускаюцца пры падачы дакументаў для рэгістрацыі дагавора. Заяўнікі сутыкаюцца з цяжкасцямі ў вызначэнні істотных умоў дагавора саступкі, магчымасці яго скасавання і змены. Унесены прапановы па адлюстраванню ў дагаворы гэтых пытанняў, праведзена параўнанне ўстаноўленага парадку рэгістрацыі названых дагавораў у Рэспубліцы Беларусь з сістэмай, якая існуе ў Расійскай Федэрацыі.

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх