19.04.2024

Калектыў Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і падведамных яму арганізацый на чале з першым намеснікам Старшыні Дзянісам Каржыцкім прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам!» на базе Дзяржынскага лясніцтва (в. Целяшэвічы).

У акцыі былі задзейнічаны работнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці – члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі і Савета маладых вучоных ведамства.

Рэспубліканская акцыя штогод праходзіць у сакавіку-красавіку. Мэта мерапрыемства – у чарговы раз нагадаць пра беражлівыя адносіны да прыроды і лесу. Кампанія па стварэнні новых лясоў праходзіць у 17-ы раз ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, а ў мінулым годзе яна сабрала каля 100 тыс. чалавек.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Федар Рамашка, Аляксандр Мазанік
Вверх