19.04.2024

18 красавіка 2024 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся адзіны дзень інфармавання.

У ходзе даклада «Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту» начальнік інфармацыйна-выдавецкага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці НЦІУ Фёдар Рамашка расказаў аб фарміраванні народаўладдзя ў Беларусі ў рамках гістарычнага кантэксту. Ключавой тэмай абмеркавання сталі пытанні прававога статусу Усебеларускага народнага сходу (УНС) як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя ў рэспубліцы, яго кампетэнцый, а таксама рэалізацыі рашэнняў шостага УНС.

Нагадаем, першае пасяджэнне сёмага УНС адбудзецца 24-25 красавіка 2024 г. Адным з асноўных пытанняў стане зацвярджэнне Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны – дакументаў, накіраваных на абарону суверэнітэту беларускай дзяржавы.

Таксама ў рамках мерапрыемства прадстаўлены даклад «Сусветны дзень аховы працы. Уплыў змены клімату на бяспеку і гігіену працы» Вядучы інжынер па ахове працы Юрый Серада распавёў пра тэндэнцыі ўплыву змены клімату на бяспеку і гігіену працы. Былі разгледжаны практычныя рэкамендацыі для забеспячэння бяспекі працы работнікаў ведамства ў кантэксце змены клімату.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Алена Васасіленка
Вверх