У шостым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» будзе апублікаваны артыкул Марыі Шаламіцкай (асістэнт кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, магістр эканамічных навук) на тэму «Інтэлектуальная ўласнасць і нематэрыяльныя актывы як стратэгічны рэсурс інавацыйнага развіцця арганізацый ва ўмовах лічбавай трансфармацыі эканомікі».
Актуальнасць артыкула абумоўлена сучасным развіццём арганізацый ва ўмовах лічбавай трансфармацыі эканомікі, заснаваным на актыўным выкарыстанні інтэлектуальнай уласнасці і нематэрыяльных актываў. Аўтарам прааналізавана структура актываў у замежных краінах, асобная ўвага нададзена фарміраванню і выкарыстанню нематэрыяльных актываў у Рэспубліцы Беларусь.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Наталля Капралава