20.03.2024

19 сакавіка 2024 г. на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося пасяджэнне студэнцкага навуковага гуртка па праве інтэлектуальнай уласнасці на тэму «Аўтарскае права на музычныя творы».

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела абароны правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Андрэй Лучанок і спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Любоў Трачэнка.

Пасяджэнне было прысвечана пытанням юрыдычнай абароны музычных твораў. А. Лучанок распавёў пра перавагі калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі і падрабязна асвятліў дзейнасць НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Ніна Дубовік, Любоў Трачэнка
Вверх