21 лютага 2024 г.адбылося падпісанне двух афіцыйных дакументаў, які стварае трывалую аснову для далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НЦІУ і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, а таксама Пагадненне аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) на базе бібліятэкі былі падпісаны генеральным дырэктарам НЦІУ Уладзімірам Рабаволавым і генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзімам Гігіным.
Адкрыццё ЦПТІ на базе галоўнай універсальнай навуковай бібліятэкі Беларусі, як важнага інстытута нацыянальнай культуры і інфармацыйнага цэнтра, дазволіць павялічыць даступнасць інфармацыі ў сферы прававой аховы і выкарыстання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці для шырокага кола карыстальнікаў.
Пагаднення таксама прадугледжваюць сумеснае правядзенне комплексу мерапрыемстваў у галіне інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае 31 пункт ЦПТІ: першы ўзровень – на базе НЦІУ, другі ўзровень – у бібліятэках, установах вышэйшай адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (22 ЦПТІ), трэці ўзровень – на базе арганізацый і прадпрыемстваў (8 пунктаў ЦПТІ).
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).