21.03.2024

21 сакавіка 2024 г. ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» адбыўся фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Для ўдзелу ў конкурсе было заяўлена больш за 1300 распрацовак. На фінальны этап была прадстаўлена 171 аўтарская распрацоўка ў дзесяці намінацыях.

У адкрыцці завяршальнага этапу конкурсу прыняў удзел генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў, а ў рабоце рэспубліканскага экспертнага савета праекта – начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алена Усачова.

Названы праект рэалізуецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і НАН Беларусі. Яго галоўная мэта – актывізацыя інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягненне яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымуляванне грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: 100ideas.by/, БРСМ, Алена Усачова
Вверх