У НЦІУ разгледзелі вынікі выканання навукова-даследчых работ у 2023 г.
21 декабря 2023
Падзеі
20 снежня 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці адбылося пасяджэнне навукова-тэхнічнага савета, у рамках якога былі разгледжаны вынікі выканання трох навукова-даследчых работ:
- «Падрыхтоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па ўкараненні ў Рэспубліцы Беларусь перадавых праграмна-тэхнічных рашэнняў і інстытуцыйных структур міжнародных арганізацый і вядучых сусветных ведамстваў інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Распрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па парадку і падыходам да правядзення патэнтавых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь»;
- «Распрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па назвах пасад служачых (прафесій рабочых) Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці».
Акрамя таго, былі разгледжаны вынікі ўкаранення завершаных раней навукова-даследчых работ, а таксама вызначаны напрамкі навуковай дзейнасці на 2024 г.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Васіленко