24.04.2024

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, а таксама напярэдадні Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці адбыўся адукацыйны семінар «Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі».

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік генеральнага дырэктара Аляксей Курман, прадстаўнікі ўпраўлення аўтарскага і сумежных правоў Андрэй Лучанок і Дар'я Касцючэнка, упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Вікторыя Шадрына і Юлія Дашкоўская, аддзела дасудовага ўрэгулявання Уладзімір Кошкін.

У рамках семінара спікеры выступілі з дакладамі на тэмы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў, адказнасці за парушэнне аўтарскага права, асаблівасцяў аўтарскага права ў працы электронных бібліятэк у сучасных умовах, таксама была асветлена праблематыка складаных аб'ектаў аўтарскага права.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія закранулі актуальныя пытанні прэзумпцыі ў аўтарскім праве і праблемы аховы аб'ектаў аўтарскага права, створаных штучным інтэлектам.

Ад НЦІУ Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў паднесены зборнік песень беларускіх аўтараў на кітайскай мове, упершыню выдадзены ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы пры садзейнічанні НЦІУ.


Больш падрабязна аб удзеле ў семінары першага намесніка генеральнага дырэктара НЦІУ Аляксея Курмана – на сайце БЕЛТА.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Андрэй Лучанок
Вверх