24.04.2024

23 красавіка 2024 г. у Мінску адбыўся Міжнародны семінар «ІУ і МУР: інавацыі і творчасць на карысць агульнай будучыні», прымеркаваны да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.

Арганізатарамі семінара выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).

На адкрыцці семінара з прывітальнымі словамі выступілі першы намеснік Старшыні ДКНТ Дзяніс Каржыцкі, Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг (анлайн), генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў, начальнік галоўнага ўпраўлення навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйна-вытворчай дзейнасці апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Фёдар Хадоркін, начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Пётр Пякуцька.

У ходзе мерапрыемства прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, ДКНТ, Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, Беларускай асацыяцыі патэнтных павераных, а таксама вядучыя эксперты НЦІУ і САІУ расказалі аб аспектах рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця (МУР) на карысць грамадства і дзяржавы, а таксама ролі інтэлектуальнай уласнасці як эфектыўнага інструмента прасоўвання нацыянальных інтарэсаў у кантэксце Года якасці.

Таксама ў рамках семінара падпісана пагадненне аб стварэнні пункта Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) трэцяга ўзроўню на базе таварыства з абмежаванай адказнасцю «ІнКата». Адпаведнае пагадненне падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў і дырэктар ТАА «ІнКата» Яўген Мальчэўскі.

Завяршыўся семінар уручэннем сертыфікатаў, якія пацвярджаюць удзел у навучанні ў рамках праграмы мерапрыемства.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Алена Васасіленка
Вверх