24.10.2023

19 кастрычніка 2023 г. у рамках пленарнага пасяджэння III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» ўзнагароджаны пераможцы конкурсу сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці 2022/2023 навучальнага года.

Пераможцамі абвешчаны:

У намінацыі «Лепшая магістарская дысертацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» – работа ЛАГВІНОВІЧ Алены Дзмітрыеўны (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Іванова Дыяна Уладзіміраўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры права інтэлектуальнай уласнасці.

У намінацыі «Лепшая дыпломная работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»:

  • у паднамінацыі «Аўтарскае права і сумежныя правы» – работа КОШКІНА Уладзіміра Андрэевіча (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Іванова Дыяна Уладзіміраўна, кандыдат юрыдычных навук , дацэнт кафедры права інтэлектуальнай уласнасці;
  • у паднамінацыі «Інтэлектуальная ўласнасць: агульныя палажэнні» – работа БОЙКА Кацярыны Анатольеўны (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Свадкоўская Алена Аляксандраўна, кандыдат юрыдычных навук, загадчык кафедры права інтэлектуальнай уласнасці;
  • у паднамінацыі «Прамысловая ўласнасць» – работа ГУРБАНОВІЧ Святланы Уладзіміраўны (факультэт міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Купрэвіч Таццяна Сяргееўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры міжнароднага бізнесу;
  • у паднамінацыі «Камерцыялізацыя аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці» – работа РУДЗЬКОВАЙ Вольгі Сяргееўны (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь). Навуковы кіраўнік: Ісаенка Максім Сяргеевіч, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага і гаспадарчага права.

У намінацыі «Лепшая курсавая работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» – работа ТАМІЛЬЧЫКА Ягора Алегавіча (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Ядрэўскі Алег Алегавіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры права інтэлектуальнай уласнасці.

У намінацыі «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці»:

  • «Аўтарскае права і сумежныя правы» – работа КЛЯШЧАНКІ Станіслава Аляксандравіча (факультэт эканомікі і права Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова). Навуковы кіраўнік: Хаўратава Святлана Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры юрыспрудэнцыі.
  • «Інтэлектуальная ўласнасць: агульныя палажэнні» – работа ЕЎСТРАЦЕНКІ Анастасіі Аляксандраўны (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Крывы Андрэй Мікалаевіч, старшы выкладчык кафедры крымінальнага права.

У намінацыі «Лепшае эсэ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»:

  • у паднамінацыі «Аўтарскае права і сумежныя правы» – работа ЧАРНЯК Ганны Сяргееўны (факультэт эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Панюська Алена Сяргееўна, асістэнт кафедры эканомікі і бізнесу;
  • у паднамінацыі «Абарона правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» – работа ЗЫКА Данііла Дзянісавіча (следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь). Навуковы кіраўнік: Лутовіч Павел Валер'евіч, выкладчык кафедры інфармацыйнага права факультэта крымінальнай міліцыі;
  • у паднамінацыі «Інтэлектуальная ўласнасць: агульныя палажэнні» – работа СТЭФАНЕНКІ Дарыны Алегаўны (юрыдычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава). Навуковы кіраўнік: Казлоўская Віялета Віктараўна, дэкан юрыдычнага факультэта;
  • у паднамінацыі «Эканамічныя аспекты інтэлектуальнай уласнасці» – работа МАЗАЛЯ Антона Сяргеевіча (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Навуковы кіраўнік: Ландо Дар'я Дзмітрыеўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры права інтэлектуальнай уласнасці.

le="text-align: justify;">

Дыпломы пераможцам уручыла намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Таццяна Сталярова.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Уладзімір Воўк

Вверх