25.03.2024

25 сакавіка 2024 г. у рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча работнікаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці з намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Таццянай Сталяровай. Тэма абмеркавання – «Рэспубліка Беларусь: праекты будучыні».

У ходзе выступлення размова ішла аб маштабных стратэгічных праектах, якія рэалізуюцца цяпер у нашай краіне. Сярод іх праекты ў галіне атамнай энергетыкі, космасу і пілатуемай касманаўтыкі, медыцыны, лічбавага развіцця, біятэхналогій, мікраэлектронікі і прыборабудавання, антарктычных даследаванняў і іншыя дасягненні беларускіх вучоных.

Акрамя таго, Т. Сталярова звярнула ўвагу на асноўныя механізмы рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Алена Васіленка
Вверх