31.01.2024

БЕЛТА

Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў на падвядзенні вынікаў работы цэнтра за 2023 год і пастаноўцы задач на 2024 год абазначыў перспектыўныя напрамкі развіцця.

Паводле слоў Уладзіміра Рабавалава, на працягу 2023 года дасягнуты станоўчыя вынікі. "У гэтым годзе асноўныя намаганні павінны быць сканцэнтраваны на павышэнні эфектыўнасці нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці як інструмента, які садзейнічае сацыяльна-эканамічнаму, навукова-тэхналагічнаму і культурнаму развіццю краіны", - сказаў ён.

У першую чаргу У.А. Рабаволаў адзначыў неабходнасць падрыхтоўкі навукова абгрунтаваных прапаноў у частцы выяўлення ўмоў і фактараў, якія садзейнічаюць павышэнню заяўніцкай актыўнасці нацыянальных заяўнікаў, а таксама вывучэнні асаблівасцей такога аб'екта інтэлектуальнай уласнасці, як сакрэты вытворчасці (ноу-хау). Перад НЦІУ таксама стаяць задачы па ўдасканаленні заканадаўства па пытаннях абмежавання выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, па прапрацоўцы пытання аб далучэнні Беларусі да Жэнеўскага акта Лісабонскага пагаднення аб найменнях месцаў паходжання і геаграфічных указаннях.

Важнай застаецца лічбавізацыя, у рамках якой плануецца распрацоўка аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Рэестры», якая дазваляе атрымліваць інфармацыю аб зарэгістраваных аб'ектах інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ўвядзенне ў эксплуатацыю анлайн-платформы для ўдзельнікаў сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) для размяшчэння актуальнай інфармацыі, прадастаўлення доступу да баз даных і абмену паведамленнямі. Акрамя гэтага, НЦІУ будзе развіваць праект сеткі ЦПТІ шляхам адкрыцця новых кропак і развіцця функцыяналу на базе ўжо створаных цэнтраў. Паводле слоў Уладзіміра Рабавалава, у першую чаргу неабходна прапрацаваць пытанне адкрыцця такога цэнтра на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Таксама ўвага работнікаў НЦІУ будзе засяроджана на пошуку новых напрамкаў папулярызацыі сферы, а таксама эфектыўных форм узаемадзеяння з патэнцыяльнымі заяўнікамі, выпрацоўцы сістэмы патэнтнай аналітыкі і правядзенні актыўнай работы па аказанні кансультацыйнай і іншай падтрымкі заказчыкам і выканаўцам дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм. У гэтым годзе таксама ставіцца задача па выпрацоўцы сістэмы зваротнага інфармавання (у тым ліку праз анкетаванне), правядзенню аналітычнай работы з вынікамі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў мэтах выяўлення праблемных аспектаў для наступнага аказання метадычнай і кансультацыйнай падтрымкі.

«Праца па ўсіх кірунках будзе працягнутая ў рамках выканання плана асноўных мерапрыемстваў НЦІУ на 2024 год. Перад структурнымі падраздзяленнямі ставіцца стратэгічная задача – арганізаваць работу так, каб інтэлектуальная ўласнасць стала дзейсным інструментам інавацыйнага і сацыяльна-культурнага развіцця Беларусі. Усё гэта створыць новае, сучаснае аблічча патэнтнага ведамства», - падкрэсліў Уладзімір Рабавалаў.

Па матэрыялах БЕЛТА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх